ЯЗМІН

Яшчэ не ацэнена

Маме – Буландо М.І.

Язмін квітнее ўвосень – вось рэальнасць,
Якую з воблакам нябесным параўнаць.
Ды раптам чую ў крыку развітальным
Стогн жураўлёў, мне з імі не лунаць.

Язмін – як верш, як песня ці малітва
У храме разнатраўя і бяроз.
Я водарам яго з вясны спавіта,
І споведдзю сваёй ажно да слёз.

Мой верш – мая мсціжанская радзіма
Са Стэпчынай гаворкай назаўжды,
Мяне “разанка” ў муках нарадзіла,
З Масквы за мужам з’ехаўшы сюды.

Каб пахаваць яго і пахавацца
У глебе, выбранай і богам і людзьмі,
Гасціннымі і звыклымі да працы…
Квітнее мамінай малітваю язмін.