ЗАЙЗДРАСЦЬ БАГОЎ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Зайздросцяць Богі і маланкі,
Што я – шчаслівая без меры,
Што лепшай не было каханкі
Пасля язычніцкае веры.

Зайздросце, Богі, несупынна,
Ды ў зайздрасці не пачарнейце,
Што аднаго, другога сына
Я маю ў гэтым белым свеце.

О Богі, адвядзіце вочы,
Маліць аб гэтым не стамлюся.
Вам толькі б дзетак не сурочыць,
А за сябе я не баюся.