С.М.
Зацалую, замучаю зноў і зняважу,
І пакіну на беразе лёсу няшчасным.
І ніхто не паверыць, ніхто не заўважыць,
Што калісьці ты быў апантаным і страсным.
Ты адпомшчаным будзеш за даўнія крыўды,
За расстанне са мной, за хлусню і за мукі.
З медных труб, і агню, і вады чыстай выйду,
Траплю з грубых тваіх у пяшчотныя рукі.