Званочкі хаваюцца ў травах,
Званочкам і ў полі не цесна.
І шчыра звіняць, і ласкава
У хлебе жытнёвым і песні.
На дрэвах смяюцца лісточкі,
Ад звону рачулка самлела.
Развесіла лета званочкі
У небе жаўроначкам смелым.
Звіняць трактары і камбайны,
Звініць малако аб даёнкі.
Прыслухайся, як незвычайна,
І вечар крыштальны і звонкі.
І звонкае, звонкае сэрца –
Яму так і хочацца волі.
Трымай, бо ад шчасця сарвецца
І… адгукнецца болем.