Зямля, Лі Фан, вялікая такая —
Нам выпадкова болей не сустрэцца,
Я вечарамі не цябе чакаю,
I да цябе не я прыходжу дзесьці.
Вакол не ты, і сумна быць вясёлым,
Але сусвет тваіх усмешак поўны.
Ён раздае іх бляск шматлікім зорам
I твой партрэт пяшчотна лепіць з поўні.