АДМОВІЦЦА АД ШЧАСЦЯ?

Яшчэ не ацэнена

Я не паспела ачарсцвець і агрубець,
Хоць лёс так біў мяне і калашмаціў.
Я ласку жонкі прыхавала для цябе,
Любоў каханкі і пяшчоту маці.

Я захавала ў сэрцы дабрату,
Не збэсціла ў душы сваёй лагоду,
Даеду да цябе, ці дабрыду,
З маім каханнем заручыся згодай.

З маімі вуснамі злучыся назаўжды,
Не пашкадуеш, ведаеш, ніколі,
Бо ты адзіны, хто ўратуе ад нуды,
Хто зноў каханню дасць цяпло і волю.

Няўжо дарэмна прыхавала для цябе
Любоў каханкі і пяшчоту маці?..
Ці ты паспеў з гадамі агрубець,
Адмовіцца каб ад мяне – як шчасця?