Агонь учэпістай рукою
палена загрудкі схапіў:
і паплылі ўслед за ракою
слядоў пунсовых языкі.
І ноч пусцілася наўцёкі,
і блізкай явай стаўся сон.
І хваляй пачуцця высокай
біццё двух сэрцаў ва ўнісон.
Быў сведкам толькі Усявышні,
мільёнам воч міргаўшы ледзь.
Агонь зрабіўся трэцім лішнім
і ўжо сромеўся гарэць.