Amour

Яшчэ не ацэнена

Мне не забыць кастрычніцкі той вечар
I бляск вачэй у восенскай імгле…
Як хуценька канчаюцца сустрэчы,
Як хутка і няўмольна час ідзе…

У вачах чаруючых туга і смутак,
На вуснах мілых бурштыну́ раса…
Чаму каханне – расставання му́кі,
Чаму па твары коціцца сляза?