Аляксандр Рыпінскі

За пенкнай паненкай аж душа сумуе...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

За пенкнай паненкай аж душа сумуе,
Як тая зязюля, жаласна кукуе.
Як не бачу панны, жыццё мне — магіла,
Бардзо болі глова — уцякае сіла.

Дам я тобе зэгар — а велькі, як рэпа,
Нех пшы твоім сэрцы завшэ моцна клепа,
Хай напамінае, цо я ці поведзял,
Што і ўдзень і ўночы — неспакойне седзял.

Плач пакінутага каханай

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Яко ценцерук у лесе балбоча,
Так мое сэрца — да цябе сакоча!
Ні верашчака, кілбаса, сялянка —
Ніц мі не міло — без цябе, каханка!

Рве се мэ сэрцэ — як тая атоса,
Кеды торгаё пшэклентэ калёса!..

Рве се мэ сэрцэ — як гуж у хамуце!..
Калі пшыядэ і сядэ на куце.
Ды ўжо ж насохся! — як лапаць на печы!
Горкая доля!.. А кту ж ме полечы?!