Рагнед Малахоўскі

У праменьні зорнай цішыні...

Яшчэ не ацэнена

У праменьні зорнай цішыні
Горад за вакном
Даўно маўчыць.
І, забыўшы стомленыя дні,
Любая заснула на плячы.

У імгненьнях мройна-залатых
Сам Анёл Цябе мне паказаў.
Захмялеў я ад вачэй жывых,
Захмялеў, таму што пакахаў.

На арэлях золкіх туманоў
Нашы душы
Гушкаліся ў снах,
І пачуцьці палымнелі зноў,
І акорды музыкі ў вятрах...

Горад па-ранейшаму маўчыць,

Тлее горад начнымі агнямі...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Тлее горад начнымі агнямі,
Мы стаім на праспекце восеньскім.
І, здаецца, каханне між намі,
Але сэрца на волю просіцца.

Зіхаціць пазалота месяца –
Для пачуццяў недасягальная.
Ліст апошні на клёне свеціцца,
Нібы зорка душы світальная.

Хоць няма пагляду трывожнага,
Ды баімся словам параніцца.
З-за туману
Насцярожанага
Сонны горад не ўспомніць раніцу.

Грэх

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Вуснаў дзявочых гарачы давер...
Тут не ўладарыць каханне.
“Божа, прабач, не хацеў я, павер...”-
Звычная споведзь пад ранне.

Хтосьці прамовіць: “Хіба ж гэта грэх?
Плюнь і забудзь, прыжывеццца”.
Грэх не расколеш, быццам арэх.
Ён на душы застаецца.