шчасце

Шчасце на тваім парозе

Ваша адзнака: Нет (11 галасы)

Бачыш, шчасце на тваім парозе?
Прыглядзіся на застылы цень.
Не трымай узімку на марозе
У студзёны, хоць і з сонцам, дзень.

Не спалохай, бо яно няўлоўна,
Лёгкае, бы сонечны прамень.
Затрымай імгненне без адмовы,
Ты яго з абдымкамі сустрэнь!

Каторы ўжо раз закаханы

Яшчэ не ацэнена

Каторы ўжо раз закаханы
Ў цябе я — дзесяты, соты?..
Перахоплівае дыханне,
Як ты парушаеш самоту.

Променем сонца ласкавым,
Цёплым, як ён, і няўлоўным
Прыходзіш у сон светлай явай,
Яву — сном робіш чароўным.

З поля прыходзіш, сэрца
Пяе жаўруком нестрымана.
З бору прыходзіш, рвецца
Да сонца сасонкай з туману.

З лугу прыходзіш, вочы,
Як подых атавы надрэчнай, —

Цені ў кутках, як блакітная варта...

Яшчэ не ацэнена

Цені ў кутках, як блакітная варта...
Сёння мы ў шчасця ў гасцях.
Можа, адзіна цяпер мы і варты
Жыцця.

Сёння, калі нашы душы пад знакам
Злітнасці і паўнаты;
Зараз, калі ў іх ні следу ніякай
Лухты.

Выстыў даўно ў белых кубачках чорны
Чай на вячэрнім стале...
Спеўна і вольна, нібыта на горнай
Скале!

Лёгка, як птахам уразлівым дзікім
З гордым узмахам крыла!

У праменьні зорнай цішыні...

Яшчэ не ацэнена

У праменьні зорнай цішыні
Горад за вакном
Даўно маўчыць.
І, забыўшы стомленыя дні,
Любая заснула на плячы.

У імгненьнях мройна-залатых
Сам Анёл Цябе мне паказаў.
Захмялеў я ад вачэй жывых,
Захмялеў, таму што пакахаў.

На арэлях золкіх туманоў
Нашы душы
Гушкаліся ў снах,
І пачуцьці палымнелі зноў,
І акорды музыкі ў вятрах...

Горад па-ранейшаму маўчыць,

Ціхі верш

Яшчэ не ацэнена

Ціхая засень старэнькай альтанкі.
Ціхае шчасце —
Шэпат каханкі.

Ціхія гукі.
Цёплыя рукі.

Лісця чаромхі вячэрняя споведзь.
Вусны дыханне спалохана ловяць.

Сіняя ціша
Зоркі калыша.

Крылаў птушыных апошнія ўзмахі.
Святло патушылі шэрыя гмахі.

Чуеш,
Як б'ецца
Сэрца ля сэрца?..

Мужу Уладзіміру

Яшчэ не ацэнена

Я спазнала шчасце лётаць.
Маіх мрояў б’юць ключы,
Бо прыгожы самы хлопец
Мяне з сэрцам заручыў.

Сваім мужным, чулым сэрцам
Ты ахоўваеш мяне,
Як анёл. А над азерцам
Чоўнам месячык плыве.

Мы з табой адны на свеце –
Як нябесная душа.
І каханнем вочы свецяць.
Шэпат – жарсцю ў вушах.

Мой каханы, мой адзіны –
Цнота любасці адна.
Я пішу з цябе карціны,
Ночы выпіўшы да дна.

Цалуе кат маю руку пачціва...

Яшчэ не ацэнена

Цалуе кат маю руку пачціва.
А дотык вуснаў – быццам дотык джала.
Ён сёння служыць верна і цярпліва,
Каб заўтра я ў нагах яго ляжала.
Віж далікатны дорыць мне валошкі,
Маленькі знак павагі – і не болей.
Каб вечарам дадаць яшчэ хоць трошкі
У летапіс маёй грахоўнай волі.
Князь позіркам мяне гарачым лашчыць,
І чару падае з віном чырвоным.
А заўтра пані іншая прыўлашчыць

Ты называеш гэта шчасцем

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Глядзець любому прама ў вочы,
I кожнаму сябе аддаць,
Забыла ты пра нашы ночы,
Не зможаш болей ты кахаць.

Заўсёды з ветлiвай усмешкай,
Прыгожая, як i раней,
А толькi сэрцу цяжка нешта,
А на душы яшчэ цяжэй.

Забудзь пра першае каханне,
Забудзь забытыя гады,
Не будзе болей хвалявання
Ў халодным сэрцы назаўжды.

Не будзе болей цiснуць цяжар,
I абмiне дугою боль,
I цёмнай ноччу, нiбы сажай,
Не мы сустрэнемся з табой.

Я зразумеў свае памылкi,
А лёс гарчэй чым у палынi,
Што рос ля цiхае рачулкi,
Дзе мы з табою не былi.

Аднак не вернецца былое:
Другi ўжо я, другая ты,
I ў гэты час я не з табою,
Ляцяць няўклюдныя гады.

I кожны раз, i кожны дзень,
Каханне йзноў сваё адкласцi,
I засталася толькi цень,
Ты называеш гэта шчасцем ...?!

Прайшла няверная любоў,
Няхай i горкая прынамсцi,
I не бушуе болей кроў,
I не турбуе болей шчасце.