Таццяна Барысава

Вольнаю хваляй...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Вольнаю хваляй
мора
я ад цябе адхлыну.
Болей ня маю гора,
клопату,каб адну
толькі мяне галубіў,
песьціў ды мілаваў.
Я адступлюся скора,
каб ты мяне шукаў
у часе і ў прасторы,
наяве і ў ва снах.
Вольная хваля мора
я
і нібыта птах.

Водарам цішыні

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Водарам цішыні,
мяне не шкадуй,-
вазьмі
зноўку ў свой
палон.
Хай адыходзіць
сон.
Птушка душы
пяе,
у змораку растае
вобразаў вабных
плынь.
Блізіцца далячынь
мараў,
дзе мы ўдваіх
зліемся ў адзіны
ўздых.

Надышоў гэты час ісці...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Надышоў гэты час ісці
Па студзёнаму ветру і снезе.
Па пакутліваму жыццю,
Што знікае між зорак недзе.

Надышоў гэты час трываць
Нам здранцвелых шляхоў спакусы.
І сябе пакрысе ратаваць
У штодзённай ганьбе прымусаў.

Надышоў гэты час нясці
Сваю долю-нядолю крыжам,
Каб калісці ў ёй знайсці
Ратавальны ад смерці стрыжань.

Надышоў гэты час кахаць,
Але так, як кахаюць Бога.

Прабач

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Прабач - ты так доўга
Мяне чакаў,
Так упарта мяне шукаў.
Мне быў бачны твой сумны твар
У начы палымяных чар.
Я нарэшце з табой - прымай.
Геткіх слёз ад мяне не хавай.
Я даўно іх бачыла ў сне
Светлай марай сваёй
Па табе.
Не крыўдуй ні на што-
Выбачай.
Гэта сэрца шалёны адчай
Грукаў кроплямі буйнымі
У шкло.
А каханне ?
Каханне жыло!