Уладзімір Сіўчыкаў

Фольгу з дзьмухаўцом...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Фольгу з дзьмухаўцом
пад пляшачным аскепкам —
"сакрэцік" ў пяску —
паказваў я сяброўцы...
Колькі мінула гадоў?!

Элегія

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Звычайны сад ператварыўся ў запаветны,
Антонаўкі тугія — у яблыкі спакусы,
Здаваўся свет Эдэмам новым,
I шызы прымаразак апякаў яснотай,
Калі вачэй тваіх лазурак
Няўхільна ахінаў світанне.