Зміцер Белуш

Ты каханая: жонка мне...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не жадаеш ты болей словаў,
Не спрабую цябе абняць,
Мне не трэба шукаць умоваў
Зноў і зноў каб цябе цалаваць

І вачэй, каб блакіт тваіх бачыць,
Каб з усмешкай на вуснах маўчаць
І трымаць ў руцэ твае пальцы,
І руку каб тваю цалаваць.

Мне не трэба шукаць умоваў:
Нават проста ўбачыць цябе-
Ты заўсёды са мною побач
Ты каханая: жонка мне...

Асенняе каханне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Што восень прынесла мне гэта?
Прыгоды, стасункі, змаганні
І восень мне лепей за лета,
Калі існуе ў ёй каханне...

Як цепліцца ў сэрцы надзея,
Што буду сагрэты зімою.
Пра гэта, толькі пра гэта:
Малю, каб была ты маёю...

Дзяўчаты знікаюць у каханні

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Дзяўчаты знікаюць у каханні:
Іграюць ужо іншую ролю.
Удзячны табе дарагая,
Што ты застаешся са мною.

Дзяўчаты знікаюць у каханні:
Квітнеюць, і водар змяняюць,
І мэты, і сэнс намаганняў...
Дзяўчаты ў каханні знікаюць.

Дзяўчаты змяняюць жаданні.
Сяброў не заўжды узгадаюць,
А тых хто не знік ў каханні-
Нязніклыя хлопцы вітаюць…