БАГІНЯ

Яшчэ не ацэнена

1.Босай ножкай ступала па пасмах аблок,
На руках тваіх птахі спявалі.
Яркай брошкай на тозе ірдзеў матылёк,
З граду-жэмчугу мела каралі.

2.Срэбракрылы Амур як ахоўнік-анёл
Збоч цябе пільна й велічна рушыў.
Грозна з лукам-стралой паглядаў навакол,
Каб ідыліі хто не парушыў.

3.Калі быць з кім навечна ў любові й журбе –
Дык з табой! Тут сарваў я рамонак,
Спешна кольца звязаў і я крыкнуў табе:
“Будзь маёй!” - і падкінуў пярсцёнак.

4.Страпянуўся Амур, бліскавіцай зірнуў,
Лук напяты завыў цецівою.
Я за сэрца схапіўся, глыбока ўздыхнуў
І абняўся з зямелькай сівою.

5.Раптам вочы расплюшчыў: на яве ці ў сне?
Стрэл Амура – мой рок, мой канчатак?.
Пад пярсцёнкам з нябёсаў ты йшла да мяне,
І я ўбачыў свой новы пачатак.

30.12.2015

Іншыя вершы аўтара