Былі тады – ноч,
Ты ў слабенькім паркаліку,
Арэшнік
Ды я, грэшнік.
А зоркі ўсе стаялі, як адна,
У возеры расчыненым, без дна.
А ў беразе праз сон (ці ад савіных лап?) з адчаем
Крычала чайка.
І вабна слалася нам да сцяжыны
Квяцістаю пярынай – канюшына.
І ў шчасця свет вяла (так блізка блузка!)
Конікаў язычніцкая музыка.