чалавеку не добра ў жыцці аднаму

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Чалавеку не добра ў жыцці аднаму,
Сэрца,кветка нібы не раскрытая,
Нехапае ні сілы,ні шчасця яму,
Сэрца-кветка дабром не палітая.

Добрай глебы-кахання не мае яно,
Словам ласкі, як сокам не поўніцца,
Ды жыве нераскрытаю кветкай, адно
І чакае і верыць і моліцца.