Чарніцы

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Са мною першае каханне
ў чарніцах —
Дзяўчынка пасталелая мая.
He ягады —
а вочы чараўнічыя
Мне бачны ў тых далёкіх днях...

О, як яны сляплялі свет мой белы —
He бачыў я нічога,
апроч іх!
Здавалася, як дзве чарнічкі спелыя,
На гольцы шчасця будзем удваіх...

He, не збылося —
праз гады мы разам
Схіляемся над нерушам чарніц.
Ты — мой абраз. I вечаровым часам
Прад ім адным магу я ўпасці ніц...