Між золата лясных бяроз
Гараць прасветлена рубіны,
Якія нават і ў мароз
He патухаюць у рабіны.
Дзе наш шалаш? Турыны рог
Кахання, вечны, незабыўны?
Рабін рубіны я збярог...
У сэрцы ты маім адбіла
Таўро —
Са злосці, сваркі і амбіцыі...
Аднойчы, быццам мошак рой,
Ільдзінак колкія драбіны
Снягоў прашыюць серабро,
Дзе заблішчаць мае рубіны —
Таўро.