Дай прачнуцца ў тваіх далонях!
Дай забыцца ў тваіх вачах!
Хай да смерці мяне палоняць
Думы светлыя па начах.
Нават раніцы я не рады.
Я люблю гэты боль начэй.
Дай мне вытрымкі, дай мне рады
He закрыць на цябе вачэй.
Як дажыць гэты дзень да ночы,
Ноч пражыць з табой давідна?
Асляпі мне далонямі вочы —
Ты да дня мне адна відна.