Дзякуй, дзіўная, за каханне!
Дзякуй, юная, за любоў!
Да былога няма вяртання.
Я ж вяртаюся зноў і зноў.
He забылася. He збылося.
He збалела да гэтых nop.
Чую ноччу я адгалоссе...
Днём даймае мяне дакор.
Што ж, няхай на паўвека — суму!
Што ж, няхай на жыццё — бяды!
Пра цябе саграваю думу,
Як цябе саграваў тады...