Даўно агні патухлі ў вокнах...

Яшчэ не ацэнена

Даўно агні патухлі ў вокнах.
Усёй мітусні наперакор
спакойна месяц мёртвым вокам
глядзіць на наш спакойны двор.

Як будучыня, нейкая дзяўчына
стаяла, гордая сабой, ў акне.
Глядзела сумнымі крыху вачыма
і ўсміхалася… магчыма, і не мне.

Даўно паснулі ўсе, як камні,
а мне не спіцца. Што ж,
мне сніцца, як яна рукамі
з акна лавіла дождж.

Іншыя вершы аўтара