— Дробны дожджык
Ды накрапае,
Выйдзі, дзяўчына,
Сэрца жадае.
Выйдзі, дзяўчына,
Сэрца жадае.
— Да цябе б выйшла,
Не пусціць маці.
Яна гаворыць:
"Пара табе спаці".
Яна гаворыць:
"Пара табе спаці".
— Буду да ранку
Цябе чакаці,
Ля тваіх вокан
Буду стаяці.
Ля тваіх вокан
Буду стаяці.
— Ціха, мой любы,
Маці заснула,
Ціхенька выйду,
Каб не пачула...
Ціхенька выйду,
Каб не пачула...
А ў чыстым полі
Вецер гуляе,
Хлопец з дзяўчынкай
Песню спявае.