Вылятаюць іскры з-пад абцасаў:
Каралеўна па зямлі ідзе.
Падпяваюць фуры гучным басам
Каля прадпрыемства грамадзе.
А яна ўпэўнена штурмуе
Метры да любімай прахадной.
Да правычнай завадзі вяслуе,
Затаіўшы ў сэрцы неспакой.
Грацыёзная, прамая спіна.
Позірк ясны акрыляе свет.
Не адзін распешчаны мыжчына
З захапленнем пазірае ўслед.
Паспявае ўсё яна як трэба:
Кіраваць, любіць, жыццё тварыць.
Бласлаўлённая падтрымкай неба
Можа ўладна дождж і снег спыніць.
Ёсць на тое важкія прычыны,
Каб маліцца сонцу і траве:
Самая рашучая жанчына
Тут, на нашай вуліцы, жыве.
Выдае патрэбныя дэкрэты,
А паглядзіш—ну, зусім дзяўчо.
Я малюся ўсім святым планеты:
Дайце ёй надзейнае плячо
.
Каб яна магла, хоць на хвіліну
Ад жыццёвых клопатаў спачыць.
Дзелавая, мудрая жанчына,
Тая, што жадае свет змяніць.