Калі з глыбіняў хворае душы
У позірку працьмее боль і сум -
Не бойся, мой анёл, і не спяшы
Пытацца аб прычыне горкіх дум.
Мае пакуты свой прытулак маюць,
Сваё жыллё, затопленае ў горы,
І хутка сваё месца адшукаюць
Ў бязгучнай неабсяжнасці прасторы.