Як птушка, радасць маладосці
Ўжо адлятае ў чарадзе.
Што ж, да душы самотнай у госці
Іду насуперак нудзе.
Ёсць у мяне адно жаданне:
Душы самотнай расказаць,
Як гэта – прачынацца раннем,
І засынаць пад зарапад.
Пашчасціць можа з ёй калісьці
На восеньскі ступіць сувой
І патануць у медным лісці,
Засыпаўшыся з галавой.
Мне падарункаў лепш не трэба
Ад той душы, што сніцца ў снах,
Чым у вачах кавалак неба,
Вясёлка-стужка ў валасах.