— Дзяўчыненька, шуміць гай,
— Дзяўчыненька, шуміць гай,
Каго верна любіш, не забывай.
Каго верна любіш, не забывай.
— Няхай шуміць, хай гудзе:
— Няхай шуміць, хай гудзе:
Ды хто верна любіць — той сам прыдзе.
Ды хто верна любіць — той сам прыдзе.
— Дзяўчыненька, адчыні,
— Дзяўчыненька, адчыні,
Хаця ж маё сэрца развесялі.
Хаця ж маё сэрца развесялі.
— Ой, не буду адчыняць,
— Ой, не буду адчыняць,
Бо захочаш ночаньку начаваць.
Бо захочаш ночаньку начаваць.
— Ой, не буду, не буду,
— Ой, не буду, не буду,
Толькі ўзыйдзе месячык, я пайду.
Толькі ўзыйдзе месячык, я пайду.
Мы сядзелі да зары,
Мы сядзелі да зары,
Пакуль стала відненька на двары.
Пакуль стала відненька на двары.
Зышоў месяц і зара,
Зышоў месяц і зара,
Аставайся, мілая, здарова!
Аставайся, мілая, здарова!