Гляджу у блакiтныя вочы
I бачу бяздоннае неба,
Як зоркi мiгцяць сярод ночы —
Мне ж болей нiчога не трэба.
К табе, любы мой, прытулюся
I стан абаўю твой рукамi.
Нiчога з табой не баюся,
А зоркi, як сведкi, над намi.
Салодкiя вусны злiюцца,
I будзе гарачым дыханне…
Iскрынкамi зоркi смяюцца,
А ты мне пяеш пра каханне.
08.09.02