Яго чакаем мы заўжды...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Яго чакаем мы заўжды,
Але яно само прыходзіць,
Блукае дзесьці праз гады
І ў пэўны час шляхі знаходзіць.
Ледзь чутны лёгкі вецярок:
Амур нябачаны лятае.
Страла трапляе ў левы бок —
Цяпло па сэрцы працякае.
І двое стрэліся і зноў,
На момант погляды застылі,
Як прыцягненне палюсоў
Далонь з далоняю злучылі.
Наканаваны лёсам час,
Калі надыдзе дзень спаткання.
І не міне, паверце, вас
Святое чыстае КАХАННЕ.

27.11.03