...і будзе тое,
што будзе...
і ПРЫЙДЗЕ ТОЕ,
што стане.
і вершам
ляжа дарога -
у надзею,
пяшчоту,
растанне.
Мелодыяй до дыезу -
самотна і грацыёзна -
заплача галінка бэзу,
стуліўшы свае пялёсткі,
і тое, што па-за смехам
і стогнам, па-за лістамі -
абудзіцца даўнім рэхам, -
пяшчотным і дзіўным рэхам -
і -
ЯВАЮ
ЎРЭШЦЕ
СТАНЕ!...