I туды гара

Яшчэ не ацэнена

I туды гара,
I сюды гара,
А паміж тымі крутымі гарамі
Ўсхадзіла зара.

Гэта не зара —
Дзяўчына мая.
Чорныя вочы, на ліцо бялява
Па воду ішла.

— Дзяўчына мая,
Напой мне каня
З тое да з тое, з тое крынічэнькі,
Да з поўнага вядра!

— Як я буду твая,
Напаю каня.
Сядзем да сядзем, сядзем да паедзем
Да белага двара.

А ў белым дварэ
Нічога няма,
Толькі да толькі, толькі куст каліны,
Што зроду не цвіла.

— Каліна мая,
Чаму ж не цвіла?
— Былі да былі сільныя марозы,
Змарозілі мяне.