Amori et dalori.*
Каханне — пакута.
Душою распнутай
між Пеклам і Раем лунаць...
Каханне — атрута.
Святы і аблудлы
я выберу смерць, каб кахаць.
Каханне — як рудня,
дзе ў свята і ў будні
нам працай сябе катаваць.
Каханне — ёсць мудрасць,
якую Бог людзям
адкрыў, каб грахі дараваць.
* Кахай і пакутуй...