па кропельцы поту салёнай
  па расінцы
  па малекуле
  выпіваю цябе
  крычу: П А С Т О Й
  зьдаецца, што крычу
  але крык нямы
  ў беспаветранай прасторы
  ня чуе ніхто
  задыхаюся
  маўчу
  думаю – крычу
  думаю – гучна
  зьдаецца чутна
  ўсім
  у цішыню
  ў пустату
  адчай
  кліча
  велізарная прастора
  палёт
  нябёс ваккумный насос
  зьмыкаюць вусны рай
  і пекла
  ў парадаксальным абдымку
  заміраюць інь і ян
  замарожаныя
  маразільнай камерай
  космасу
  расьпасьцёртыя
  мёртвым сокалам
  тысячамі міль
  кропелькамі пота салёнымі
  расінкамі
  дажджынкамі
  атамамі
  я і ты
  нанізаны
  на новыя восі
  мірабудовы
  ты і я
  разьліты чарамі
  ў іньшых сьветах
  дзе йдуць дажджы
  барвяныя
  дзе ў сэрцы
  раны крыштальныя
  не баляць.