Кахаю

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

замяло ўжо ўсе сляды
па дарозе да нашага раю
усё роўна са мною ты
ува мне. я цябе адчуваю
блытаюць сеці мяне, правады
дзень і ноч ў інтэрнэце блукаю
усё роўна са мною ты
ува мне. я цябе адчуваю
дзень за днем мінаюць гады
я сталею. сябе шукаю
адно нязменна: са мною ты
ува мне. я цябе кахаю!

Іншыя вершы аўтара