Калі на Зямлі застанемся у двух

Яшчэ не ацэнена

Калі на Зямлі застанемся у двух,
То лёгка насустрач убачым дарогу,
А сёння у спісе мільярдаў двухногіх
Ў сустрэчы адно спадзяемся на Бога.

Як толькі прыпыніць Зямля калаўрот –
Сустрэнем ў стоп-кадры любімыя вочы,
А сёння нібыта развесці нас хоча
Натоўп, і налева у роспачы крочым.

Калі на імгненне рух спыніць Зямля –
Убачу Цябе між людзей выпадковых,
І заўтра сярод кругаверці штодзённай
Змагу разглядзець і сказаць – назаўсёды
ад гэтай хвіліны мая!!!!