Казка

Яшчэ не ацэнена

Белы покрыў каляднымі зоркамі
Агарнае пяшчотна зямлю,
Завірух шапатлівай гаворкаю
Я прызнанні табе аддаю.

І цябе, і сябе заварожваю,
Апранаючы вецер імжой,
Шапачу: і малю, і запрошваю
Да душы прытуліцца душой.

Сустракаю зімовай гасподаю,
У ласкавы здаюся палон,
Хоць не ведаю хто кім валодае
За віхурай мілгаючых дзён.

І, захоплены палкаю казкаю,
Пад гадзіннікаў здладжаны ход
Загадаю з надзеяй і ласкаю
Я кахання твайго хоць на год...

Іншыя вершы аўтара