Хлопец пашаньку пахае...

Яшчэ не ацэнена

Хлопец пашаньку пахае, ой-ёй-ёй!
Ў яго сошанька крывая, ой, божа ж мой!

Прыйшла к яму чарнявая, ой-ёй-ёй:
— Вазьмі ж мяне, хлопец, замуж, ой, божа ж мой!

Дзеўка замуж захацела, ой-ёй-ёй!
Ледзь уся не абамлела, ой, божа ж мой!

Хлопец здуру ажаніўся, ой-ёй-ёй!
Навек жонкай падавіўся, ой, божа ж мой!

Ані лыжкі, ані міскі, ой-ёй-ёй!
Павесілі тры калыскі, ой, божа ж мой!

Ля калыскі трэба нянькі, ой-ёй-ёй!
А ля печы кашаваркі, ой, божа ж мой!

Даў ёй хлопец тры капейкі, ой-ёй-ёй:
— Пайдзі купі хлеба, солі, ой, божа ж мой!

Хлеба, солі не купіла, ой-ёй-ёй!
На базары заблудзіла, ой, божа ж мой!