Доўгія цені, кароткія дні —
Восені рытмы...
Горад вячэрні запаліць агні —
Нараджаюцца рыфмы...
Вершасловы аб каханьні, аб табе,
І пачуцьцях, што згараюць ў барацьбе
З шэраю штодзённасьцю быцьця,
З адчуваньнем немінучага канца...
Але шчасны,
Што ў мяне ёсьць ты і дзеці —
Іх усьмешкі душу грэюць зноў і зноў,
Прыйдзе час, нястрашна будзе ўмерці —
Цяпер я ведаю,
Што уратуе сьвет любоў.
лістапад 2010 — студзень 2011