Углядаюся ў сынавы родныя вочы...

Яшчэ не ацэнена

Углядаюся ў сынавы родныя вочы,
Ў іх бачная цёмная загадкавасьць ночы,
І з маці ягонаю наша каханьне
Ў вачох яго бачу і водбліск
сьвітаньня.
Яму, свайму сыну, прарочу я
шчасьце,
Яму, Беларусу, прашу ў Бога ласкі,
Бо хто, як ня ён, пастаіць за
Радзіму,
За родны наш край, за Маці-Краіну?!
Углядаюся ў сынавы родныя вочы,
Ў іх бачная цёмная загадкавасьць ночы,
І з маці ягонаю наша каханьне
У вачох яго бачу і водбліск
сьвітаньня...