Ты змагла так мяне ўсхваляваць
Смеў цябе за каленку трымаць
Захацела каб гэтай гульнёю
Расталіся тады мы з табою
Ты пайшла, ды і я пайшоў спаць
Бо не мог больш ўсё гэта трываць
Клаўся я на спіну, ці на бок
Быццам страціў я розум і зрок
Асаблівасць юнацкага цела
Ўсё магло быць, таксама хацела
І не ведаў я плыць, ці тануць
Толькі ў ноч тую мне не заснуць
Дурань быў, і яна бы дурніца
Час мінуў – маладосць, маладзіца
Кожны з нас пажадае магчыма
Той гадзіны вяртання, інтыма. 2014г.