Твае цёплыя, мілыя губы…
Майго сэрца трывожны ўзлёт…
А ў акне адзінокі да згубы
Матылёчка адчайны палёт.
Мы з табою амаль незнаёмы.
Матылёчак як быццам у сне…
Што ж знаёмы ты мой незнаёмец,
Так пяшчотна цалуеш мяне?
Што пагляд твой гарачы гаворыць?
І чаму ўсё глядзіш на мяне?
І пяшчотна, адчайна цалуеш…
Матылёчак усё б’ецца ў акне.