творчасць

Не раўнуй мяне да іншае жанчыны...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

К.
Не раўнуй мяне
да іншае жанчыны,
Бо з адной я толькі
здраджваю табе –
Гэта Творчасьць, гэта прага Слова –
На паперы
адлюстроўваю я сьвет.

Вам пісьмы пісаць не буду...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Вам пісьмы пісаць не буду —
Чытайце вершы мае.
На пісьмы не хопіць мужнасці
І часу так не стае.
У пісьмах больш афіцыйнасці,
А значыць, менш пачуцця,
У пісьмах баюся пільнасці,
Старонняга выкрыцця.
Відаць, на вяку адмерана
Каханне маё бядой,
На пісьмы не хопіць вернасці
Ў мяне, такой маладой.
А вершы лёгка складаюцца
У самы кароткі час,
А вершы ў свет дасылаюцца

Я б мог перапісаць былыя вершы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я б мог перапісаць былыя вершы:
Усё шчэ больш, мацней, наноў,
Ды ведаю, што я даўно ня першы,
Хто для пачуцьцяў не знаходзіць слоў.

І, пэўна, тут ужо канец
Далей - ні літар, ні радкоў, ні знакаў
Сэрцам і думкамі хаця б жадаў пасьпець
За рухам содняў, кілабайтаў й мапаў

Нарэшце моцна верыць і чакаць
Нарэшце ведаць, бо інакш няможна
Кахаць.. нарэшце, і ў сваіх вачах