Усё мне аб табе прыпамінае:
Шматлікія дэталі, сум і смех,
Прыроды з’явы, мне не замінае
Адлегласць, бо і ты глядзіш на снег.
З іскрыстым снегам ціха размаўляем,
Ідзем па ім, ён сыплецца на нас.
І ў глыбіні душы мы ўспамінаем
Вясёлы шпацыр у зімні снежны час.
Таксама разам мы глядзім на зоркі,
Ахвотна адкрываем сэрца ім.
І хлеб жыцця для нас ужо не горкі,
І смутак аддаляецца зусім.