Мые вадой дажджавой валасы...

Яшчэ не ацэнена

Мые вадой дажджавой валасы.
Мала таго — у запас набірае.
Быццам і праўда, для гэтай красы
З рэчкі вада — зусім не такая.
Лівень. Яна яго ў вёдры злівае.
Лёгкія рукі уверх ускідае.
З ганка праз дождж мяне моўчкі пытае:
"Я не зайздросная, я не скупая.
Хіба, што рэчка, таго я не маю?
Хіба не пахнуць вясной і зімою
Косы без рэчкі мятай рачною?
Ці пазычаць жа, скажы, у ракі той
Мне для вачэй маладога блакіту?
Я танцавала, смяялася, пела,
А затужылася — неба не мела.
Вось я і мокну. I лівень зліваю.
Я не зайздросная, я не скупая".