НА КРЫЛАХ КАХАННЯ

Яшчэ не ацэнена

На зямлю асыпаўся
Ўвесь колер садоў.
Ён прышоў, гэты час,
І цябе я знайшоў.
Нашы вочы без слоў
Запыталі тады:
Чаму позна нас злучылі гады?
І на крылах кахання
Ляцім мы удвох,
Сваё шчасце знайшлі
Пасля доўгіх дарог.
Ён і радасць, і вернасць
Мне дорыць навек,
Мой адзіны душы чалавек.
І здзівілася восень,
Што я не адзін –
Засланіў меня лёс
Ад самотных гадзін –
Запытала халоднаю
Кропляй вады:
Чаму позна нас злучылі гады?
Праз сівыя дажджы
Яшчэ прыйдзе не раз
Восень сумная слодкай
Парою да нас,
Адзінотна спытае,
Як і тады:
Чаму позна нас злучылі гады?