Дагарае маўклівасць сутоння.
Сотні знічак плануюць вандроўку.
Мой рамантык сабраўся ў пагоню,
Атрымаўшы начную пуцёўку.
Мой рамантык паправіў каўнер,
Узяў у рукі іскрысты ліхтар,
Пабяжаў ў сузорны аер,
Да ракі, дзе трымціць ясакар.
Сеў ён у засені на зарэччы,
Праганяе зацяты боль.
Успамінае, як на сустрэчы...
Ён збіраў пазалетась куколь.
Як рунела штодзённа пяшчота
З запавелым заранкам жыцця,
Як хацеў пачуць адзіноту
І хадзіў па шляхах забыцця.
Як ірвалася птушкай натхненне,
А трымалі зямныя рукі.
Як зімоў у начным трызненні
Маляваў на душы карункі.
Аксамітнае неба іскрыцца,
Узрушае прасторы душы.
Можа гэта рамантыку сніцца
Над ярмом звар'яцелай цішы?