Іду дамоў пад зорным небам,
Самотны месяц зiхацiць.
Спрабую зберагчы санэтам
Агонь каханьня, што кiпiць.
Жыве ў сэрцы твая постаць,
І твой пагляд, i бляск вачэй.
Губляю кожны раз прытомнасьць,
Калi адзiн cярод начэй.
У сьне я мару дакрануцца
Да тваiх вуснаў, мой анёл.
Гасподзь, не дай ты мне прачнуцца,
Каб зноў застацца без яе…
Твой вобраз, сонца, незабыўны.
Прамень ты новага жыцьця.
На вуснах тры галоўных слова:
Кахаю, мiлая, мая…