Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца.
Шыбы рве неўтаймаваны вецер.
Адчуваю: хутка навальніца.
Навальніца ў думках… і на сэрцы.
Быццам тысячы маленькіх змеек
абвіваюць. Іх балюча джала.
Як з тым болем можна прымірыцца,
што ёсць “я” і “ты”, а “нас” не стала?
Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца…
Адчуваю…