Несуцешна

Яшчэ не ацэнена

Гумар ад слова "гума".
Расцягваю вусны ў усмешцы,
а ў розуме смутныя думы,
а на душы несуцешна.
Памерла маё каханне.
Я сам, дзякуй Богу, жывы,
ды толькі прызнанні, спатканні
не йдуць аніяк з галавы,
і позірк той, часам прыязны,
і тая гульня сэнсаў, словаў...
Заўчасна ўсё згасла, заўчасна.
Раптоўна, аж адняло мову.
Ды толькі калі мана, здрада
расстання не варта баяцца,
лепш быць аднаму, і праўда...
І шчыра ізноў усміхацца.

Іншыя вершы аўтара