Добры дзень. Выбачце.
Я не памятаю, таму не магу сказаць вам,
Дзе дагэтуль мог з вамі спаткацца.
Але валасы вашы, вусны і вочы,
Міленькі тварык дзявочы
Я недзе бачыў быццам.
А ведаеце, не так даўно, мне пачала сніцца
Незнаёмка.
Казаць гэта вам мне няёмка,
Але мне чамусь здаецца
Што яна - гэта вы.
Не, не. Маўчыць мае сэрца.
Ідзе ўсе ад галавы.
Не магу ўспомніць твару рысы
Той незнаёмкі са сноў.
Вы падобны з ей колерам валасоў
Гэта дакладна.
А далей толькі абрысы...
Выбачце мне, што марную ваш час.
Я не вар'ят, паверце!
Магчама сустрэну яшчэ недзе вас
Занадта цесна ў свеце
Становіцца людзям,
Калі лёсам яны звязаны.
Сустрэча яшчэ будзе.
Я ўпэўнены. Перакананы!
Выбачце, што затрымаў
Вось так, прама на вуліцы.
Проста я быццам чакаў,
Што нешта вось-вось адбудзецца
Не ведаю, як перадаць,
Пачуцце гэта, што было ў сэрцы.
Нібыта хтось раўкнуў "Стаяць!"
І вось яно: жыць ці памерці!
Я стаў. Застыў у прадчуванні.
Потым заўважыў вас.
Не, справа не ў каханні
З першага погляду.
Навогул ў гэта не верыцца
Мне.
Чакаю, што незнаемка вернецца,
І зноў з ей спаткаюсь у сне
І ўжо не спудлую
Добра запомню ўсе дыталі...
Што? Грамчэй, калі ласка. Не чую.
Вы мяне таксама чакалі?!